Галоўны ідэолаг, мясцовая вертыкаль і перастановы ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Кадравыя рашэнні Прэзідэнта

19 августа 2019

Пачнём з кадравых рашэнняў Кіраўніка дзяржавы. Адно з іх закранула палітычны штаб. Аляксандр Лукашэнка прызначыў Андрэя Кунцэвіча намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Раней ён на пазіцыі намесніка курыраваў пытанні ідэалогіі і сацыякультурнай сферы ў Магілёўскім аблвыканкаме. Зараз будзе адказваць за ідэалогію, працу грамадскіх аб'яднанняў і СМІ ў маштабе ўсёй краіны. Пры прызначэнні Кіраўнік дзяржавы гаварыў пра неабходнасць працаваць з моладдзю, ідзе сур’ёзная барацьба за "маладыя розумы", у тым ліку і ў глабальнай Сетцы. Частка даручэнняў тычылася і будучых парламенцкіх выбараў. Адміністрацыі Прэзідэнта даручана,   не ўмешваючыся ў працу Цэнтрвыбаркама, забяспечыць ідэалогію гэтай кампаніі.

Па выніках кадравага панядзелка ў Магілёўскі рэгіён вяртаецца Валерый Малашка, які, нагадаем, перш займаў пасаду кіраўніка Міністэрства аховы здароўя. Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў яго прызначэнне намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама. Абнавіўся і пул кіраўнікоў райвыканкамаў у гэтым рэгіёне. Так, Бялыніцкі раён узначаліць Васіль Захаранка. Мікалай Сцяпанаў будзе працаваць на чале Дрыбінскага райвыканкама. Аляксандр Яфімчыкаў узгоднены Прэзідэнтам на пасаду кіраўніка Чавускага раёна. Рух па кар'ернай лесвіцы прыпаў як раз на самы гарачы для раёнаў час. Ідзе ўборачная кампанія. У зоне ўвагі кіраўнікоў мясцовай вертыкалі з першага дня павінны быць усе пытанні - не толькі сельская гаспадарка, але і адраджэнне прамысловых аб'ектаў. Плюс граматная праца з людзьмі.

Кадравая ратацыя закранула Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Там змяненні на ўзроўні намеснікаў кіраўніка ведамства.