Галоўнай тэмай дыскусій у краіне застаецца адкрыты дыялог Прэзідэнта з журналістамі

30 января 2015

Форма, змест і атмасфера ў Палацы Незалежнасці ўчора ператварылі медыйную сустрэчу ў падзею №1. Нярэдка там гучалі і вострыя пытанні. Спектр закранутых тэм быў шырокі - ад дармаедаў, зарплат у канвертах да стратэгічных пытанняў знешняй палітыкі. Рэпартаж Сяргея Хамянтоўскага.

Жывая гутарка без забароненых тэм - так адразу вызначыў фармат Кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт жадае ведаць, як жыве грамадства, каб не памыліцца з кіраўнічымі рашэннямі. Канфлікт ва Украіне, супрацьстаянне Захад - Расія, танная нафта, сусветная нестабільнасць і паслабленне беларускага рубля. Ці здзівіць Прэзідэнт краіну, як у 90-я, і можа, наспелі перамены?

Было пытанне і пра кадры. Маўляў, у цяперашняй улады - кароткая лаўка запасных. Прэзідэнт парыруе: кадравага голаду ў краіне няма. І нагадвае, што ў пабудовы ўлады і падбору кіраванцаў прынцып адзін - прафесіяналізм.

Прапанаваны Кіраўніком дзяржавы фармат жывой гутаркі прыйшоўся журналістам даспадобы. Яны не саромеліся задаваць Аляксандру Лукашэнку вострыя пытанні, але не пераходзілі меж прафесійнай этыкі. Прытым што ў зале былі людзі розных поглядаў, у тым ліку і палітычных. Гаварылі пра адзінства праз прызму падзей ва Украіне.

Больш за 7 гадзін жывой размовы, чатыры дзясяткі пытанняў, 260 журналістаў з 238 сродкаў масавай інфармацыі. Адкрыты дыялог Кіраўніка дзяржавы з журналістамі стаў асаблівым з многіх прычын. Форма, змест і атмасфера ў Палацы Незалежнасці ператварылі медыйную сустрэчу ў падзею нумар адзін у краіне.