Галоўная падзея палітычнага года. Прэзідэнт звярнуўся з Пасланнем да беларускага народа і парламента

19 апреля 2019
Галоўная падзея не толькі сённяшняга дня, а ўсяго палітычнага года. Прэзідэнт звярнуўся з Пасланнем  да беларускага народа і парламента. Зарплаты, цэны, дабрабыт народа, а таксама  знешняя палітыка, суверэнітэт і галоўныя арыенціры для ключавых галін эканомікі.

Аляксандр Лукашэнка расставіў прыярытэты развіцця дзяржавы  на найбліжэйшы час  і даў шэраг выразных даручэнняў:  як захаваць і прымножыць тое, чаго ўжо дасягнула Беларусь. Тры слупы ўпэўненага курсу краіны:  дабрабыт народа, міралюбная знешняя палітыка і нацыянальная бяспека. А падмурак паспяховай дзяржавы - моцная эканоміка, - падкрэсліў Прэзідэнт. Эканоміка і далей будзе будавацца   на аснове развіцця буйных прадпрыемстваў і вытворчасцяў. У краіне  ў апошнія гады мадэрнізавана больш за 500 прамысловых прадпрыемстваў. Створаны новыя высокатэхналагічныя рабочыя месцы. Разам з тым  выкананне асобных праектаў  зацягваецца.

Зарплаты. Цэны. Магчымасць зарабіць. А таксама  пенсіі. На гэтым таксама асобна  спыніўся Кіраўнік дзяржавы. У прыватнасці, даручыў ураду  падрыхтаваць праекты рашэнняў аб павелічэнні пенсій сёлета. Што датычыцца  інфляцыі, яе неабходна ўтрымліваць  у межах 5 %. А рост цэн (асабліва па адчувальных пазіцыях)  павінен выклікаць неадкладную рэакцыю ўрада і мясцовай улады.

Яшчэ адна ключавая тэма - маючая адбыцца выбарчая кампанія. Выбары ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі  адбудуцца сёлета, а прэзідэнцкія - у 2020-м - у строгай адпаведнасці з законам.

Прэзідэнт выказаў сваё стаўленне  да карупцыі. Даў даручэнне Генеральнай пракуратуры  падрыхтаваць комплекс мер  па ўхіленні прычын і ўмоў, якія яе спараджаюць. Беларускі лідар даў таксама шэраг даручэнняў  па развіцці розных галін эканомікі, уключаючы АПК. Задачы прагучалі  па навядзенні парадку на зямлі,  па ўдасканаленні сістэмы адукацыі і кадравай палітыкі. У цэнтры ўвагі па-ранейшаму  дэмаграфічная бяспека краіны, медыцына і ўкараненне найноўшых тэхналогій. Шэраг пытанняў узняты   дэпутатамі таксама ў зносінах з Кіраўніком дзяржавы. У прыватнасці,  па амністыі асуджаных за наркотыкі, жыллі на вёсцы  для шматдзетных сем'яў,  па якасці дарог, а таксама  па электрыфікацыі ў сувязі з уводам АЭС.