Кіраўніку дзяржавы далажылі аб барацьбе з кантрабандай на мяжы

18 июля 2018

Сітуацыя на мытні і процідзеянне ўвозу санкцыённай прадукцыі на тэрыторыю Расіі - гэтыя і іншыя тэмы напярэдадні Прэзідэнт Беларусі абмеркаваў з кіраўніком Мытнага камітэта.

Юрый Сянько расказаў аб рабоце ведамства, мадэрнізацыі мытні. Грузапаток праз нашу краіну вырас, і гэта адбілася і на паступленнях плацяжоў у бюджэт. Па выніках першага паўгоддзя яны склалі больш за 2 мільярды долараў - рост на чвэрць. Беларускія спецыялісты працуюць і з санкцыённым таварам, які спрабуюць увезці ў Расію. З моманту ўвядзення эканамічных мер нашы мытнікі зафіксавалі больш чым 2 тысячы парушэнняў, узбуджана 30 крымінальных спраў.

Кіраўніку дзяржавы далажылі і аб барацьбе з кантрабандай. Сёлета мытнікі затрымалі больш за цэнтнер цяжкіх наркотыкаў.