Кіраўнік дзяржавы заслухаў даклад міністра сельскай гаспадаркі пра ход уборкі ўраджаю

12 августа 2019

Сёння ж Кіраўнік дзяржавы заслухаў даклад міністра сельскай гаспадаркі пра ход уборкі ўраджаю. Як было адзначана падчас размовы, працаваць аграрыям даводзіцца ў складаных умовах надвор’я, што, вядома, значна тармозіць працэс жніва. Тым не менш пяць з паловай мільёнаў тон збожжа ўжо сабралі. Прэзідэнт трымае гэтую тэму на сталым асабістым кантролі, а профільнаму міністру сёння было даручана мабілізаваць усе сілы і зрабіць усё магчымае, каб з апошніх плошчаў ураджай быў убраны з мінімальнымі стратамі.