Кіраўнік дзяржавы заслухаў даклад Анатоля Хацько пра ход уборкі ўраджаю

12 августа 2019

Сёння  Кіраўнік дзяржавы  заслухаў даклад міністра сельскай гаспадаркі. Анатоль Хацько далажыў пра ход уборкі ўраджаю. Як было адзначана падчас размовы, працаваць аграрыям  прыходзіцца ў складаных умовах надвор’я, што, вядома, значна тармозіць працэс жніва.

Тым не менш уборачная падыходзіць да завяршэння. Рэспубліканскі каравай ужо важыць  5 з паловай мільёнаў тон. Па краіне засталося асвоіць  пятую частку плошчаў. У тройцы лідараў па намалоце  Мінская, Брэсцкая і Віцебская вобласці. Прычым сталічны рэгіён рыхтуецца заваяваць планку  ў паўтара мільёна тон. У сярэднім  з гектара  збіраюць 32 цэнтнеры. Ураджайнасць на палях сёлета  значна вышэйшая за  леташнюю.

Ход уборачнай  Прэзідэнт  трымае на пастаянным асабістым кантролі. Аляксандру Лукашэнку далажылі, што  асабліва цяжкая сітуацыя сёння ў Магілёўскай, на поўначы Мінскай і ў Віцебскай абласцях. Кіраўнік дзяржавы даручыў профільнаму міністру  мабілізаваць усе сілы і зрабіць усё магчымае, каб  з астатніх плошчаў  ураджай быў убраны з мінімальнымі стратамі.