Кіраўнік дзяржавы сустрэўся са старшынёй Народнай скупшчыны

9 июня 2015

Павелічэнне тавараабароту да паўмільярда, вытворчая кааперацыя і міжпарламенцкі дыялог. Гэтыя і іншыя тэмы Прэзідэнт Беларусі сёння абмеркаваў са спікерам сербскага парламента Маяй Гойкавіч. Ва ўзаемным гандлі сапраўды азначылася выключна станоўчая дынаміка. Летась тавараабарот вырас амаль на траціну і склаў крыху больш за 245 мільёнаў долараў. Але, на думку Аляксандра Лукашэнкі, гэта далёка не мяжа. Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што традыцыйна дружалюбныя беларуска-сербскія адносіны будуць умацоўвацца і надалей.