Кіраўнік дзяржавы сустрэўся са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

23 декабря 2015

Абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Міхаілу Орду за актыўны ўдзел прафсаюзаў у выбарчай кампаніі. Федэрацыя прафсаюзаў унесла прапанову аб стварэнні "кампенсацыйнага фонду". Ён стане падушкай бяспекі для працаўнікоў прадпрыемстваў, якія знаходзяцца пад санацыяй. Гаворка ішла і аб сітуацыі на некаторых прадпрыемствах Беларусі. 

У завяршэнне сустрэчы Прэзідэнт даў адпаведныя даручэнні, якія Федэрацыя прафсаюзаў будзе выконваць сумесна з урадам.