Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з генеральным сакратаром ШАС

12 октября 2015
Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Сёлета статус Беларусі ў арганізацыі быў павышаны да назіральніка. Аляксандр Лукашэнка запэўніў Дзмітрыя Мезенцава і ў яго асобе ўсіх удзельнікаў арганізацыі, што яны не пашкадуюць аб гэтым рашэнні. Дарэчы, місія Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ўпершыню прымала ўдзел у назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Як адзначыў Дзмітрый Мезенцаў, падчас маніторынгу яны не выявілі ніводнага парушэння нацыянальнага выбарчага заканадаўства.