Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з генеральным пракурорам Беларусі

14 ноября 2013
Аляксандр Канюк дэталёва праінфармаваў Прэзідэнта аб крымінагенным становішчы ў краіне. Агульная злачыннасць у Беларусі знізілася на 5%. Нягледзячы на станоўчую дынаміку, Аляксандр Лукашэнка выказаў занепакоенасць павелічэннем колькасці цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. На думку Кіраўніка дзяржавы, праваахоўныя органы павінны актывізаваць прафілактычныя мерапрыемствы.

Аляксандр Канюк таксама далажыў Прэзідэнту, што на 14% паменшылася колькасць злачынстваў, учыненых вадзіцелямі ў стане алкагольнага ап'янення. Нагадаем, 24 кастрычніка пачалі дзейнічаць антыалкагольныя папраўкі ў заканадаўства. Яны зрабілі больш жорсткай адказнасць за п'янае ваджэнне. Штрафы павялічаныя ў тры разы. А ў выпадку рэцыдыву прадугледжана безумоўная канфіскацыя аўтамабіля.