Кіраўнік дзяржавы ўручыў прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльныя прэміі Прэзідэнта

9 января 2020
Беларусы стварылі сваю, незалежную дзяржаву дзякуючы памяці аб вытоках і вернасці зямлі продкаў. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі заявіў сёння  на ўручэнні прэмій "За духоўнае адраджэнне".

Аляксандр Лукашэнка  ва ўступнай прамове  павіншаваў усіх лаўрэатаў, паабяцаўшы і далей падтрымліваць тых, для каго культурная спадчына Беларусі  справа жыцця. Адказаў Кіраўнік дзяржавы і на пытанне, якім задаюцца ў краіне,  -   перамовы з Расіяй  па нафце і газе. Яны праходзяць у нармальным, рабочым рытме і завершацца, калі Мінск і Масква  дамовяцца па ўсіх пазіцыях. Нагадаем, што зараз вуглевадароды паступаюць у Беларусь па тарыфах мінулага года. І гэта  часовая мера.

Нягледзячы на тое, што гаварылі падчас цырымоніі і пра справы надзённыя, урачыстае мерапрыемства ўсё ж важная традыцыя з сэнсам. Так, па выніках мінулага года  ўручана пяць прэмій "За духоўнае адраджэнне". Сярод лаўрэатаў  Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў, грамадскае аб'яднанне ветэранаў, калектыў археалагічнага музея "Бярэсце", а таксама настаяцель прыхода храма Марыі Магдаліны  протаіерэй Іаан Харашэвіч. Ад імя вялікай каманды за працу над "Вялікім геаграфічным атласам" узнагароду атрымала Галіна Ляхава, галоўны рэдактар Белкартаграфіі. 

Прэзідэнт уручыў 10 спецпрэмій дзеячам культуры і мастацтваў

Таксама былі ўручаныя 10 спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтваў. Вялікі гонар для калектыву Белтэлерадыёкампаніі  - спецыяльная прэмія Прэзідэнта за рэалізацыю творчых праектаў, якія пазітыўна прадстаўляюць нашу культуру  ў Беларусі і за мяжой, а таксама  за ўклад у выхаванне творчай моладзі. Яшчэ адна прыемная навіна - прэмія "Беларускі спартыўны Алімп". Адзін з лаўрэатаў - "Беларусь 5". Прадоўжыў гэты ўрачысты вечар  святочны канцэрт у Палацы Рэспублікі.