Кіраўнік дзяржавы ўручыў дзяржпрэміі заслужаным людзям краіны

6 декабря 2013

Кіраўнік дзяржавы супраць продажу Мінскага завода колавых цягачоў замежнаму інвестару і заклікае падумаць. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас узнагароджвання аўтарскага калектыву завода, што стаў лаўрэатам Дзяржпрэміі Беларусі мінулага года. Звяртаючыся да работнікаў, Прэзідэнт запатрабаваў не адставаць ад сусветных тэндэнцый у машынабудаванні. Цырымонія ўзнагароджвання прайшла ў Палацы Незалежнасці ў спецыяльна створанай Зале дзяржаўных узнагарод. Дзяржпрэмій удастоіліся хімікі з БДУ, навукоўцы, якія распрацавалі галаграфічныя сродкі абароны, інжынеры завода колавых цягачоў, архітэктары Мінск-Арэны, акцёры-купалаўцы і оперная прыма Ніна Шарубіна. Гаворачы наконт лаўрэатаў, Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што выбар быў вельмі няпростым. Перамаглі тыя, чые дасягненні з'яўляліся вынікам шматгадовай дзейнасці моцных і аўтарытэтных школ.


Уручыў сёння Аляксандр Лукашэнка і дзяржузнагароды. Заслужаных людзей Прэзідэнт адзначыў званнямі і ордэнамі. Сярод іх легендарны трэнер Спартак Мірановіч. Міністру працы і сацыяльнай абароны Мар'яне Шчоткінай аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта.