Кіраўнік дзяржавы ўручыў дыпломы навуковым і навукова-педагагічным работнікам

13 февраля 2016

Напярэдадні Кіраўнік дзяржавы ўручыў дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам. Сярод узнагароджаных 20 чалавек. Іх дасягненні ў розных галінах (медыцыне, фізіцы, эканоміцы і іншых) ужо знайшлі прымяненне на практыцы не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Пасля ўручэння высокіх узнагарод адбылася вялікая дыскусія. Навукоўцы падзяліліся з Кіраўніком дзяржавы сваімі меркаваннямі па шматлікіх актуальных пытаннях навуковай дзейнасці. Падчас давернай размовы Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: даследаванні павінны прыносіць краіне рэальны эфект.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў заслугі навукоўцаў Акадэміі навук. У распрацоўках беларускіх навуковых інстытутаў зацікаўленыя міжнародныя заказчыкі - такія як Кітай, Саудаўская Аравія, ЗША. Акадэмія падтрымлівае бізнес-адносіны з навуковымі супольнасцямі і арганізацыямі амаль сотні краін свету.