Кіраўнік дзяржавы ўсклаў вянок да Нацыянальнага мемарыяла 11 верасня

27 сентября 2015

Свой дзень у Нью-Ёрку Кіраўнік дзяржавы пачаў з ускладання вянка да Нацыянальнага мемарыяла 11 верасня. Пры тэракце 11 верасня 2001 года ў Нью-Ёрку загінула беларуска Ірына Бусло. На мармуровую пліту насупраць яе імені Прэзідэнт усклаў букет кветак. Аляксандр Лукашэнка ўшанаваў памяць загінуўшай у выніку тэракта беларускі. 

І сёння Прэзідэнт прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні саміту ААН па ўстойлівым развіцці. Кіраўнік дзяржавы выступіць у зале Генеральнай асамблеі і прадставіць падыходы Беларусі да вырашэння найбольш актуальных і вострых міжнародных праблем сучаснасці. Плануецца, што сёння Кіраўнік дзяржавы на палях саміту ААН правядзе шэраг двухбаковых перамоў.