Кіраўнік дзяржавы сёння, у 34-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС, наведвае Нараўлянскі раён

26 апреля 2020

Прэзідэнт наведаў саўгас-камбінат "Зара"

У цэнтры ўвагі пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця. Не прасіць грошы, а прапрацоўваць рынкі самастойна. На такую працу арыентуе Прэзідэнт рэгіёны. На саўгас-камбінаце "Зара" беларускі лідар азнаёміўся з працай гаспадаркі, якая выходзіць у лідары рэгіёна. Таксама Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як ідзе сяўба ў Гомельскай вобласці. І ў цэлым тэма зямлі была ключавой сёння, бо Нараўлянскі раён - адзін з пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Удыхнуць новае жыццё ў гэту мясцовасць - архіважная задача не толькі для дзяржавы, але і саміх жыхароў.

Зносіны Прэзідэнта з жыхарамі Нараўлянскага раёна 

Больш за тое, Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць стварэнне вытворчасцей у гэтых раёнах. Не проста аднаўляць,  а ўпэўнена развіваць фермы, заводы, гарады і вёсачкі. Пра гэта ўжо Прэзідэнт пагаварыў з жыхарамі Нараўлянскага раёна.
Разумны падыход да сваёй зямлі, барацьбы з пандэміяй і эканомікі: просты рэцэпт, які Прэзідэнт агучваў неаднаразова. І каб рухацца наперад, у рэгіёнаў ёсць усе магчымасці.