Прэзідэнт адзначыў, што ў цяперашніх умовах Беларусь з'яўляецца востравам бяспекі на еўразійскай прасторы. А якасная абарона меж патрабуе істотных фінансавых выдаткаў.
Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся, як выконваюцца даручэнні па праверцы практычнай дзейнасці органаў пагранслужбы. Летась маніторынг правёў Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі.