Кіраўнік дзяржавы сёння прыняў шэраг кадравых рашэнняў: новыя пасады атрымалі 12 чалавек

11 июня 2019

Так, МУС узначаліў Юрый Караеў. Яму трэба будзе па-новаму зірнуць на працу міліцыі, у першую чаргу, звярнуць увагу на дысцыпліну ў органах унутраных спраў. У аснове асноў цвёрдасць прыняцця рашэнняў, але з павагай да простых беларусаў. Быць бліжэй да людзей і разбірацца ў кожнай праблеме - гэтыя даручэнні Прэзідэнта датычацца ўсіх прызначэнцаў без выключэння.

З сённяшняга дня і новы міністр аховы здароўя

Ім прызначаны Уладзімір Каранік - раней галоўны ўрач Мінскага гарадскога онкадыспансера. Яму даручана заняцца выкараненнем карупцыйных праяў і імпартазамяшчэннем, у прыярытэце - якасная і даступная медыцына.

Сучасная прадукцыя, рэнтабельнасць вытворчасці і пашырэнне экспарту - галоўныя задачы перад новым гендырэктарам МТЗ. Сёння на гэтую пасаду ўзгоднены Віталь Воўк.