Кіраўнік дзяржавы разгледзеў кадравыя пытанні

25 июля 2013

Новыя асобы з'явіліся ў Адміністрацыі Прэзідэнта, розных ведамствах, мясцовай уладзе. Прычым, ад чыноўнікаў на месцах Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў большага ўдзелу ў развіцці краіны і працы з людзьмі. Дарэчы, выконваць гэтыя даручэнні будзе жанчына.



Усе падрабязнасці ў Івана Міхайлава.



Усяго ў спісе прызначаных на пасаду Прэзідэнтам Беларусі кіраўнікоў - 13 чалавек. Шматлікія з іх людзі вядомыя, якія выдатна зарэкамендавалі сябе на самых розных пасадах.


Сярод іх Валерый Іваноў. З сённяшняга дня ён намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Раней дасведчаны кіраўнік узначальваў Беларускую калійную кампанію.


Гэтай арганізацыяй зараз кіруе жанчына. Аляксандр Лукашэнка даў сваю згоду на прызначэнне на пасаду генеральнага дырэктара Беларускай калійнай кампаніі Алены Кудравец. Да гэтага яна працавала на пасадзе намесніка генеральнага дырэктара Беларуськалія і ўваходзіла ў склад незалежнай камісіі, якая займалася пытаннямі беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў продажы калійных угнаенняў.



Што завецца, падкасаўшы рукавы, Алене Кудравец прыйдзецца працаваць ужо з першага дня на пасадзе. Напярэдадні Кіраўнік дзяржавы адобрыў прапановы працоўнай групы па павышэнні эфектыўнасці працы калійнай кампаніі. Усе яны накіраваныя на аптымізацыю яе працы, што ў выніку павінна прывесці да павелічэння эфектыўнасці продажаў.



Другая група тых, каго прызначылі, зойме вакантныя пасады адразу ў некалькіх беларускіх выканкамах. Андрэй Гарбачоў больш чым паспяхова працаваў на пасадзе генеральнага дырэктара дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. Зараз ён кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля. Новы кіраўнік з'явіўся і ў Савецкага раёна сталіцы. Ім стаў Аляксандр Пазняк, які раней працаваў старшынёй гарвыканкама ў Полацку. Віктар Дарашэвіч пераязджае з Веткі, дзе ён быў першым намеснікам старшыні райвыканкама, у Чачэрск, ужо на пасаду кіраўніка раёна. Новы кіраўнік і ў Любанскім райвыканкаме. Алег Галоўчыц з улады заканадаўчай, з пасады старшыні мясцовага Савета дэпутатаў, пераходзіць на працу ва ўладу выканаўчую. Звяртаючыся да кіраўнікоў, Аляксандр Лукашэнка пазначае прынцыпы іх працы - сумленнасць і справядлівасць.



Новыя кіраўнікі выканкамаў усю важнасць ускладзеных на іх задач разумеюць. Згаджаючыся з тым, што з гэтага моманту праблемы людзей для іх павінны стаць важнейшымі за праблемы асабістыя.



Сёння ж Прэзідэнт Беларусі прызначыў Ігара Качаноўскага намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а Васіля Седзіна - намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Адразу два новыя намеснікі з'явіліся ў міністра транспарту і камунікацый - Аляксей Аўраменка і Наталля Жамойціна. Леанід Шэнец з гэтага часу першы намеснік міністра энергетыкі, Валерый Кулакоўскі намеснік міністра юстыцыі. Першым намеснікам старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі прызначаны Аляксандр Крот.