Кіраўнік дзяржавы правёў сустрэчу са старшынёй Савета па развіцці прадпрымальніцтва

28 марта 2018

Напярэдадні Кіраўнік дзяржавы правёў сустрэчу са старшынёй Савета па развіцці прадпрымальніцтва Аляксандрам Турчыным. З кастрычніка работа савета ідзе ў абноўленым рэжыме. Прэзідэнтам падпісаны ўказ, які надзяляе яго дадатковымі паўнамоцтвамі. Аляксандр Лукашэнка анансаваў, што гатовы сустрэцца з удзельнікамі гэтай структуры для абмеркавання актуальных пытанняў. Акрамя таго, размова ішла аб удасканаленні падатковай сістэмы, стварэнні Міністэрства лічбавай эканомікі. Як паведаміў па выніках сустрэчы Аляксандр Турчын, ураду даручана за кароткія тэрміны прапрацаваць пытанні па яго стварэнні. Не выключана, што такі дзяржорган з'явіцца ў Беларусі ўжо да канца года.