Кіраўнік дзяржавы правёў нараду па пытаннях гарантавання грамадскай бяспекі

24 марта 2017

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць захавання міру і спакойнага жыцця грамадзян у краіне. Прэзідэнт арыентуе дзяржорганы і сілавыя структуры на падтрыманне парадку ў строгай адпаведнасці з законамі і Канстытуцыяй, а іх парушэнне будзе карацца. Паводле слоў Прэзідэнта, улада не дапусціла, каб краіну раскралі і расцягнулі на кавалкі. Менавіта мір і спакой у краіне - адны з галоўных каштоўнасцяў усіх беларусаў.

Нараду спецыяльна было вырашана правесці адкрыта. Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на тым, што абмеркаванне пытанняў, якія сёння хвалююць людзей, павінна быць галосным і сумленным.