Кіраўнік дзяржавы правёў нараду па вырашэнні актуальных пытанняў эканомікі

3 мая 2018

Бюджэт Беларусі служыць мэтам сацыяльнай палітыкі. Такая прынцыповая пазіцыя Кіраўніка дзяржавы задавала тон нарадзе па вырашэнні актуальных пытанняў эканомікі краіны.

Асноўныя задачы гэтай сферы былі акрэслены ў штогадовым Пасланні да народа і парламента ў канцы красавіка. Сёння на парадку дня - каардынацыя зыходзячы з рэальных знешніх умоў. Растуць сусветныя цэны на нафту і яе вытворныя, даражэй чым звычайна на рынках каціруецца калій. Гэтыя фактары дазваляюць разлічваць на дадатковыя даходы ў бюджэт. І зараз галоўнае - атрымаць максімальную выгаду з такіх акалічнасцяў, а таксама вызначыцца, дзе дзяржаўная падтрымка больш патрэбная. З аднаго боку, гэта магчымасць падцягнуць рэальны сектар эканомікі, г.з. розныя вытворчасці. З другога - ёсць запыты фінансістаў на скарачэнне дзяржаўнага доўгу.

Канкрэтныя пытанні Прэзідэнта ўдзельнікам нарады: як будуць расці даходы насельніцтва, дзе рэзервы эфектыўнасці бюджэтнай сістэмы і сацыяльных стандартаў, а таксама ці дастаткова мер, што прымаюцца па скарачэнні дзярждоўгу. Варыянты развіцця прапанаваў урад. У прыватнасці, размова пра тое, каб вырашаць задачу росту сярэдняй зарплаты з упорам на адсталыя прадпрыемствы. Планка ў 1000 рублёў па-ранейшаму застаецца ў сіле.

На старце года эканоміка спрацавала нядрэнна, важна ўтрымаць гэты пазітыў. Ініцыятыва профільнага міністэрства - план па індустрыялізацыі. Ён прадугледжвае рэалізацыю больш як 1700 інвестыцыйных праектаў, важных для развіцця рэгіёнаў. Гэты крок упісваецца і ў рамкі канцэпцыі па дасягненні ўзроўню ВУП у 100 мільярдаў долараў да 2025 года.