Кіраўнік дзяржавы правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Следчага камітэта Беларусі

4 мая 2016

Іван Наскевіч далажыў Прэзідэнту аб тым, што аптымізацыя ведамства практычна завершаная. На пасаду кіраўніка ён быў прызначаны паўгода таму. У свой час рашэнне стварыць Следчы камітэт паклала пачатак карэннай рэформе беларускай праваахоўнай сістэмы.

Абнавіць структуру камітэта было адным з даручэнняў Прэзідэнта, што былі дадзеныя ў лютым. Тады Аляксандр Лукашэнка прысутнічаў на калегіі ведамства. Гаворка ішла і наконт эфектыўнасці працы следчых органаў. Сёння Кіраўніку дзяржавы было даложана аб змяненні крытэрыяў ацэнкі дзейнасці следчых. У іх ліку зараз і грамадская думка. Іван Наскевіч таксама паінфармаваў Прэзідэнта наконт службовай дысцыпліны і расследавання найбольш рэзанансных крымінальных спраў.