Кіраўнік дзяржавы правёў рабочую сустрэчу з міністрам унутраных спраў

19 мая 2017

Сёння Кіраўнік дзяржавы правёў рабочую сустрэчу з міністрам унутраных спраў. Ігар Шуневіч расказаў Прэзідэнту аб рабоце па аптымізацыі МУС, падрыхтоўцы хакейнага "Дынама-Мінск" да новага сезона. Далажыў міністр аб аператыўна-службовай дзейнасці міністэрства. Захоўваецца дынаміка скарачэння злачыннасці. За 4 месяцы колькасць супрацьпраўных учынкаў зменшылася на 8,5 працэнта. Падрабязнасці рабочага дня Кіраўніка дзяржавы ў нашых наступных выпусках.