Кіраўнік дзяржавы правёў перамовы з віцэ-прэзідэнтам Эквадора

16 декабря 2013

Кіраўнік дзяржавы правёў перамовы з віцэ-прэзідэнтам Эквадора Хорхэ Гласам Эспінелем. Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь гатова аказаць усялякае садзейнічанне Эквадору ў сферы сельскай гаспадаркі і ваенна-тэхнічнага ўзаемадзеяння. Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі няма закрытых тэм для супрацоўніцтва з Эквадорам. Нягледзячы на тое што апошнім часам назіраецца станоўчая дынаміка гандлёва-эканамічных адносінаў, яна ў поўнай меры яшчэ не адпавядае патэнцыялу дзвюх краін. На думку Аляксандра Лукашэнкі, павелічэнне двухбаковага тавараабароту павінна стаць першараднай задачай.


Важнай вобласцю супрацоўніцтва паміж краінамі могуць стаць паслугі па разведцы і здабычы нафты і іншых карысных выкапняў. А таксама перадача тэхналогій і навучанне спецыялістаў у будаўнічай сферы.