Кіраўнік дзяржавы правёў кадравыя прызначэннi

12 февраля 2019

Памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Мінску прызначаны Віталь Прыма, па Брэсцкай вобласці - Анатоль Маркевіч. Раней ён быў кіраўніком Навагрудскага раёна. На гэтай пасадзе яго зменіць Сяргей Федчанка. Дарэчы, новы кіраўнік і ў Клічаўскім райвыканкаме. З гэтага часу за развіццё рэгіёна адказвае Віктар Рабкавец. Пытанне нумар адзін для ўсёй краіны без выключэння - эканоміка, адзначыў Кіраўнік дзяржавы, калі звяртаўся да кіраўнікоў. Ад яе залежыць дабрабыт беларускіх сем'яў.

Прызначаючы памочнікаў Прэзідэнта і ўзгадняючы прызначэнне кіраўнікоў раёнаў, Аляксандр Лукашэнка таксама пракаменціраваў трагедыю, якая адбылася напярэдадні ў стаўбцоўскай школе. На думку Кіраўніка дзяржавы, у здарэнні вінаватыя ўсе. Праблема ў адсутнасці дысцыпліны і парадку. Прэзідэнт запатрабаваў звярнуць увагу на месцы масавага збору людзей, перш за ўсё дзяцей. Аляксандр Лукашэнка праанансаваў - неўзабаве ён спытае, што зроблена для таго, каб надалей прадухіліць такія інцыдэнты.

Абнавіўся і склад нашага дыпкорпусу за мяжой. Інтарэсы Беларусі ў Іспаніі і па сумяшчальніцтве ў Сусветнай турысцкай арганізацыі будзе прадстаўляць Павел Пуставой. Паслом Беларусі ў Польшчы з гэтага часу будзе працаваць Уладзімір Чушаў. Кадравыя змяненні адбыліся і ў іншых ведамствах. Намеснікам кіраўніка спраў Прэзідэнта прызначаны Андрэй Свірыдаў. На пасаду гендырэктара Мінскага механічнага завода імя Вавілава прыйшоў Аляксандр Мароз. Падрабязнасці кадравага дня Прэзідэнта - у праграме “Панарама”.