Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарчым участку №509

11 сентября 2016

На гэты моманту ўжо прагаласаваў Кіраўнік дзяржавы. На выбарчы ўчастак №509 Старавіленскай выбарчай акругі, што размешчаны ў будынку Белдзяржуніверсітэта фізічнай культуры, Аляксандр Лукашэнка прыбыў разам з сынам Мікалаем. Падзею асвятлялі шматлікія журналісты, у тым ліку і наш карэспандэнт Вольга Макей (прамое ўключэнне).

Мы працягваем працаваць на ўчастку нумар 509, што знаходзіцца ва ўніверсітэце фізічнай культуры. Яго называюць самым спартыўным не толькі за тое, што акружаны ён знакавымі спартыўнымі будынкамі на праспекце Пераможцаў, але і за тое, што тут можна ўбачыць на працягу дня многіх зорак беларускага спорту.

Па сваім месцы прапіскі да гэтага ўчастка адносіцца і Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт прыбыў каля 11:00. І, як і многія бацькі, і Кіраўнік дзяржавы на ўчастак сёння прыйшоў разам з малодшым сынам Мікалаем. Сёння Аляксандр Лукашэнка тут не толькі як кіраўнік краіны, але ў першую чаргу як грамадзянін Беларусі, які вырашыў скарыстацца сваім канстытуцыйным правам. Перш за ўсё выбаршчыка зарэгістравалі. Аляксандр Лукашэнка перадаў камісіі свой пашпарт, паставіў подпіс у спісе насупраць свайго прозвішча і атрымаў бюлетэнь. Пасля чаго адправіўся ў кабінку для галасавання.

Ужо пасля галасавання Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з міжнароднымі назіральнікамі. Тут прысутнічаюць Андрэа Рыгані - спецдакладчык ПАСЕ па Беларусі, Драгамір Карыч - прадстаўнік сербскага парламента і многія іншыя. Дарэчы, на гэтым участку выбар стаіць паміж 5-ю кандыдатамі. Іх лёс залежыць ад больш чым дзвюх з паловай тысяч выбаршчыкаў - менавіта столькі зарэгістравана на ўчастку нумар 509.

Вядома, тут сёння шмат і прадстаўнікоў прэсы. На мерапрыемства акрэдытаваліся больш як 70 журналістаў. Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся адказаць на іх пытанні. Але пра гэта раскажам у наступных выпусках навін.