Кіраўнік дзяржавы прадоўжыў серыю рабочых паездак па краіне

16 августа 2017

І як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта, сёння ў другой палове дня Кіраўнік дзяржавы прадоўжыў серыю рабочых паездак па краіне. Некалькі дзён таму Аляксандр Лукашэнка падрабязна азнаёміўся і пракантраляваў ход уборачнай кампаніі на паўднёвым захадзе Беларусі, зараз у цэнтры ўвагі Прэзідэнта ўсходнія рэгіёны. Ужо сёння на верталёце Аляксандр Лукашэнка абляцеў усходнюю частку сталічнага рэгіёна і большасць раёнаў Магілёўскай вобласці, назіраючы з вышыні за ўборкай ураджаю. Плануецца, што ў найбліжэйшыя дні Кіраўнік дзяржавы асабіста наведае і пракантралюе сітуацыю на палях і ў гаспадарках гэтых рэгіёнаў. Запланаваны мерапрыемствы і на палях Віцебскай вобласці.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя