Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у адкрыцці атэля Рэнесанс

15 апреля 2014

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў якасць беларускай прадукцыі і лічыць, што яе трэба максімальна выкарыстоўваць у новых гасцініцах. Напярэдадні Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у адкрыцці атэля Рэнесанс у Мінску. Падчас чэмпіянату свету тут размесцяцца хакейныя каманды шасці краін-удзельніц. Беларускі лідар асабіста азнаёміўся з умовамі пражывання гасцей. Прэзідэнт падкрэсліў - беларусам варта пераймаць вопыт замежных калег у кваліфікацыі гасцінічнага персаналу.


Рэнесанс належыць да адной з найбуйнейшых у свеце сетак Marriott. Гэта міжнародная кампанія ўключае большяк 3 з паловай тысячы атэляў. Усяго ў Мінску да чэмпіянату пабудавана 14 гасцініц, якія ўжо гатовыя да прыёму гасцей. Апошнім у гэтым спісе адкрыецца атэль Пекін. Яго адкрыюць 29 красавіка.