Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у навукова-практычнай канферэнцыі "Новыя тэхналогіі ў медыцыне"

7 октября 2015
За строгай фармуліроўкай стаяў не толькі адкрыты дыялог, а цэлая дыскусія. Вядомыя навукоўцы, дактары навук, прафесары разам з Прэзідэнтам абмяркоўвалі новыя стратэгіі дыягностыкі і гаварылі аб медыцыне будучыні - біятэхналогіях. У гэтай сувязі Прэзідэнт даручыў распрацаваць магчымасць стварэння ў Беларусі цэнтра па клетачных тэхналогіях. За 15 гадоў урачам удалося выратаваць жыцці 100 тысяч пацыентаў, якія сутыкнуліся з анкалагічнымі захворваннямі. Сёння свяцілы беларускай навукі прапанавалі стварыць цэлую дзяржпраграму скрынінгавых даследаванняў. Безумоўна, гаварылі і аб праблемах, і аб тым, што яшчэ трэба зрабіць. Многія з ініцыятыў Аляксандр Лукашэнка падтрымаў. Акрамя таго падтрымку дзяржавы атрымаюць і маладыя медыкі. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў разгледзець пытанне будаўніцтва для іх інтэрната ў Бараўлянах. Поўная размова - у наступным матэрыяле (відэа).