Кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам віцэ-прэм'ера Пятра Пракаповіча

9 декабря 2013
Ход комплекснай мадэрнізацыі, а таксама работа малога і сярэдняга бізнесу сёння сталі цэнтральнымі тэмамі даклада віцэ-прэм'ера Пятра Пракаповіча Кіраўніку дзяржавы. Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што неабходна праводзіць не толькі тэхнічную мадэрнізацыю, але і эканамічную, якая дае не меншыя вынікі без матэрыяльных укладанняў. Маецца на ўвазе ўкараненне самых сучасных сістэм кіравання, няўхільнае выкананне тэхналогій па якасці прадукцыі, паніжэнне сабекошту і энергаёмістасці. Гаворачы аб развіцці малога і сярэдняга бізнесу, віцэ-прэм'ер у сваім дакладзе адзначыў, што доля малых і сярэдніх прадпрыемстваў у эканоміцы расце і для развіцця прадпрымальніцтва існуе нямала рэзерваў і магчымасцяў.

Заслухаўшы даклад, Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг даручэнняў, у тым ліку вывучыць прычыны, якія перашкаджаюць развіццю малога і сярэдняга бізнесу, і далажыць пра вынікі.