Прэзідэнт прыняў з дакладам кіраўніка спраў Прэзідэнта Віктара Шэймана

23 ноября 2017

Ён далажыў пра становішча спраў у падпарадкаваным яму ведамстве і вынікі працы за 9 месяцаў. У цэлым назіраецца добрая дынаміка эканамічнай дзейнасці. Падчас сустрэчы ўзгодненыя новыя кірункі працы кіраўніка спраў. У прыватнасці, па стварэнні прадпрыемстваў у фармацэўтычнай галіне, а таксама па вытворчасці і перапрацоўцы індычыны. Акрамя таго, абмяркоўваліся перспектывы ведамства на 2018 год. Прэзідэнт паставіў задачы развіваць новыя кірункі дзейнасці ў сельгассферы, у фармацэўтыцы. Трэба больш актыўна развіваць эканамічнае ўзаемадзеянне з краінамі Афрыканскага кантынента. Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў распрацаваць пералік перспектыўных праектаў супрацоўніцтва з Індыяй з тым, каб выйсці на стварэнне сумесных прадпрыемстваў.