Кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам кіраўніка спраў Прэзідэнта

14 марта 2018

Кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам кіраўніка спраў Прэзідэнта Віктара Шэймана.

Размова ішла аб перспектывах супрацоўніцтва з дзяржавамі афрыканскага кантынента. Віктар Шэйман адзначыў канструктыўныя перамовы ў Зімбабвэ, дзе прайшлі сустрэчы з Прэзідэнтам гэтай краіны, першым віцэ-прэзідэнтам, міністрамі і фінансавым топ-менеджментам. Дасягнуты дамоўленасці па пастаўках беларускіх трактароў і тэхнікі для лясной гаспадаркі. Абмяркоўвалася і стварэнне зборачных вытворчасцяў.