Кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам кіраўніка спраў Прэзідэнта

26 июня 2017

Наконт выканання даручэнняў па развіцці Аршанскага раёна сёння Кіраўніку дзяржавы далажыў кіраўнік спраў Прэзідэнта Віктар Шэйман.

У прыватнасці, абмяркоўваліся сацыяльна-эканамічныя пытанні такіх населеных пунктаў, як Орша, Балбасава і Барань. Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу палепшыць сітуацыю там да канца года. Праблемы ёсць, і іх неабходна аператыўна вырашаць. Перш за ўсё, падкрэсліў Прэзідэнт, трэба сканцэнтраваць намаганні на развіцці гарадскіх прадпрыемстваў. Сярод разгледжаных на сустрэчы пытанняў таксама развіццё аграпрамысловай сферы ў складзе Упраўлення справамі, рэфармаванне холдынга "Агракамбінат "Мачулішчы" і стварэнне новых вытворчасцяў.

Віктар Шэйман таксама далажыў аб праведзеных праверках на прадпрыемствах Аршанскага раёна, сярод якіх інструментальны завод, завод прыбораў аўтаматычнага кантролю і авіярамонтны завод. Асноўная задача - выпуск якаснай запатрабаванай прадукцыі як унутры, так і за межамі краіны.