Кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам рэктара Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце

25 июля 2018

Кожны выпускнік Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі павінен стаць высакакласным і запатрабаваным спецыялістам. Такую задачу ўчора паставіў Кіраўнік дзяржавы, калі прымаў з дакладам рэктара гэтай вышэйшай навучальнай установы Генадзя Пальчыка.

Непатрэбных людзей з 1 верасня ні ў акадэміі, ні ў іншых беларускіх ВНУ быць не павінна. Як далажылі Прэзідэнту, Акадэмія кіравання ўжо правяла сур'ёзную працу для аптымізацыі ўсяго адукацыйнага працэсу. Так, з новага навучальнага года не будуць дублявацца спецыяльнасці іншых вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Асаблівая ўвага - падрыхтоўцы дзяржкіраванцаў высокага прафесійнага ўзроўню. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з акадэміі запытанне асаблівае: гэта адзіная вышэйшая навучальная ўстанова пры Прэзідэнце і галоўная кузня кадраў для дзяржаўнага апарату.

Па выніках уступнай кампаніі і навучальнага года ў Акадэміі кіравання правядуць комплексны маніторынг і пры неабходнасці занясуць карэктывы для якаснага выканання даручэнняў Прэзідэнта і дзяржаўнага заказу.