Кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам Старшыню Дзяржпагранкамітэта Беларусі Аляксандра Баечку

2 Красавіка 2013

Аляксандр Лукашэнка папярэджвае Дзяржпагранкамітэт аб недапушчальнасці  паўтарэння памылак пры ахове дзяржмяжы. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы з дакладам Старшыню Дзяржпагранкамітэта Беларусі Аляксандра Баечку.


(Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь)


Старшыня Дзяржпагранкамітэта Аляксандр Баечка далажыў аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў органах пагранічнай службы па ўдасканаленні аператыўна-службовай дзейнасці, і неадкладных мерах, якія былі прынятыя  па фактах парушэння дзяржмяжы непасрэдна  ў пунктах пропуску.


(Аляксандр Баечка, Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі)


Беларусь знаходзіцца ў геаграфічным цэнтры Еўропы, а працягласць межаў нашай краіны, напрыклад, з Еўрасаюзам, складае больш  за 1200 кіламетраў.