Кіраўнік дзяржавы прыняў шэраг кадравых рашэнняў

23 апреля 2020
Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Міхаіла Касько старшынёй Беллеспаперпрама. Да гэтага ён займаў пасаду намесніка старшыні канцэрна.

На пасаду генеральнага дырэктара прадпрыемства "Белшына" ўзгоднены цяперашні намеснік старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Андрэй Бунакоў. Аляксандр Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне Віталя Няверы намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Да гэтага моманту ён займаў пасаду старшыні Камітэта дзяржмаёмасці.