Не сакрэт, што асобыя надзеі беларусаў на медалі ў Сочы - гэта біятлон. Каб падтрымаць спартсменаў і пажадаць ім поспеху напярэдадні гонак з удзельнікамі нацыянальнай каманды сустрэўся Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы наведаў трэніроўку беларускіх біятланістак. А затым суботнім вечарам па запрашэнні расійскага прэм'ера Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў разам пакаталіся на лыжах і пагутарылі ў нефармальных абставінах.














