Кіраўнік дзяржавы наведаў святочную лінейку СШ № 56

31 августа 2015

Сёння апошні летні дзень, ужо заўтра - 1 верасня: важная падзея для кожнага вучня, педагога і бацькоў. І ў Беларусі зрабілі ўсё, каб першы школьны дзень стаў сапраўдным святам. Пра гэта сёння заявіў Кіраўнік дзяржавы на святочнай лінейцы сярэдняй школы №56. Навучальная ўстанова адкрылася ў самым густанаселеным мікрараёне сталіцы - Каменная Горка. Тут жывуць 80 тысяч чалавек. Школа разлічана на тысячу 20 месцаў, гэта 44 класы, аднак вучыцца сюды прыйшлі ўжо тысяча 800 навучэнцаў. З іх амаль траціна - упершыню. І таму адразу 15 класаў - першыя: ад "А" да "Р".

Пасля прывітальнага слова для Аляксандра Лукашэнкі правялі невялікую экскурсію. Сёння 56-ая школа - адна з самых перадавых у краіне. Прасторныя класы, сучаснае абсталяванне, прафесійны штат настаўнікаў і псіхолагаў. Акрамя асноўных агульнаадукацыйных прадметаў, яна злучыла ў сабе музычную, мастацкую і спартыўную скіраванасць. Ёсць басейн, таксама будуць працаваць адразу 10 спартыўных секцый - ад вольнай барацьбы да баскетбола.

У гэтым навучальным годзе за парты сядуць больш за 100 тысяч першакласнікаў. Усяго ж школы прымуць 965 тысяч вучняў, гэта на 19 тысяч больш, чым летась.