Кіраўнік дзяржавы наведаў Чырвонаслабодскі руднік

19 июня 2014

Беларуськалію ўдалося аднавіць пазіцыю беларускага вытворцы калійных угнаенняў на ключавых сусветных рынках. Сёння Кіраўнік дзяржавы наведаў Чырвонаслабодскі руднік прадпрыемства, ён быў адкрыты 5 гадоў таму. За гэты час тут здабылі 9,5 мільёна тон руды. Сутачная норма - 18 тысяч тон. Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з кіраўніцтвам Беларуськалія. Прэзідэнту далажылі аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці кампаніі, экспарце ўгнаенняў і новых рынках збыту.


Кіраўнік дзяржавы пабываў у дыспетчарскай Чырвонаслабодскага рудніка, дзе на камп'ютары ўбачыў увесь механізм здабычы руды. Затым Аляксандр Лукашэнка спусціўся ў адну з шахт, каб сваімі вачамі ўбачыць, як працуюць людзі. Сёння Прэзідэнт пабывае на заводзе па вытворчасці комплексных угнаенняў і пагутарыць з працоўным калектывам Беларуськалія.