Кіраўнік дзяржавы наведвае Лідскі раён

17 апреля 2020

Па традыцыі канец тыдня ў рабочым графіку Прэзідэнта прысвечаны выязным мерапрыемствам

На гэты раз Кіраўнік дзяржавы наведвае Лідскі раён. Прычын пабываць менавіта там некалькі. Гэта рэканструкцыя дарогі М6: напрамак  Мінск - Гродна - мяжа Польшчы (Брузгі) (участак Аляксандр Лукашэнка агледзеў з верталёта) і візіт на шклозавод "Нёман". Пасля прыбыцця размова пачалася прама на верталётнай пляцоўцы з агляду сітуацыі ва ўсім рэгіёне: гэта і сельская гаспадарка, і праца прамысловасці,  і будаўніцтва дарог.

Прэзідэнт наведвае шклозавод "Нёман" 

Для 10-тысячнага гарадка  Бярозаўка, дзе кожны пяты працуе на шклозаводзе "Нёман", вытлумачальна,  што візіт Прэзідэнта  - цэлая падзея. Таму з раніцы мясцовыя жыхары сталі збірацца ля будынка прадпрыемства. З улікам сітуацыі ў свеце кожны з іх, вядома, перажывае за вытворчасць і сваю будучыню. Захаваць працоўныя калектывы вельмі важна. Гэта адназначнае меркаванне Прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў аказаць фінансавую падтрымку з рэспубліканскага бюджэту і накіраваць сродкі ў вобласці. А губернатары на месцах размяркуюць гэтую падтрымку для тых суб'ектаў гаспадарання, якія ў гэтым маюць  патрэбу. Пра што яшчэ супрацоўнікі "Нёмана" спыталіся ў Прэзідэнта (Кіраўнік дзяржавы адказвае на іх пытанні прама ў  гэтыя хвіліны),  раскажам у наступных выпусках.