Кіраўнік дзяржавы даручыў да канца 2018 года скончыць мадэрнізацыю малочна-таварных комплексаў

23 августа 2017

Актуальныя пытанні развіцця беларускай эканомікі абмяркоўваліся напярэдадні на нарадзе Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам эканамічнага блока краіны. Сярод іх вынікі паўгоддзя, кантроль за цэнамі, сітуацыя на рынку працы і зарплат. Вялікі блок пытанняў датычыўся харчовай бяспекі. Ад намаганняў падчас жніва залежыць, які ўраджай будзе ў засеках. Аляксандр Лукашэнка даў шэраг даручэнняў, што паўплываюць на забяспечанасць харчаваннем. Кіраўнік дзяржавы даручыў да канца 2018 года скончыць узвядзенне і мадэрнізацыю малочна-таварных комплексаў.

Па выніках паўгоддзя эканоміка Беларусі паказала мінімальны, але рост - плюс 1%. Нядрэнна спрацавалі прамысловасць і гандаль. Павінны падцягнуцца сельская гаспадарка і будаўніцтва.

Прыярытэт працы ўрада на другую палову года - захаванне тэмпаў росту пры забеспячэнні макраэканамічнай збалансаванасці і зніжэнні інфляцыі.