Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з працоўным калектывам Мінскага трактарнага завода

15 мая 2015

Пасля азнаямлення з вытворчасцю Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з працоўным калектывам Мінскага трактарнага завода. На прадпрыемстве працуе больш як 20 тысяч чалавек. Прэзідэнта пыталіся аб захаванні працоўных калектываў, росце зарплат, падтрымцы шматдзетных сямей і спорце. Падзяліўся Аляксандр Лукашэнка з завадчанамі і рэцэптам здаровага ладу жыцця.