Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ "Аб будаўніцтве жылога дома" ў Смалявічах

18 марта 2019

Праект - эксперыментальны. Кватэры ў будучай шматпавярхоўцы ў горадзе-спадарожніку прызначаныя для мінскіх чаргаўнікаў. Будаўніцтва дома будзе весціся долевым спосабам. Будучым  жыхарам акажуць дзяржпадтрымку. Абавязковыя ўмовы - пісьмовая заява аб жаданні набыць кватэру ў гэтым доме і далей - здыманне з уліку ў сталіцы тых, хто мае патрэбу ў жыллі.

Аляксандр Аўраменка, начальнік упраўлення  Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі: "Пасля таго, як збяруць усе заявы, выберуць тыя, хто даўжэй за ўсё стаяў  на ўліку па колькасці месцаў, і накіруюць іх на такое будаўніцтва. Безумоўна,  гэты дом, які ўзводзіцца, будзе не проста будавацца. Ён забяспечаны сацыяльнай інфраструктурай: інжынерная камунікацыя, забеспячэнне грамадзян, хто будзе там жыць, школай, паліклінікай, дзіцячым садам. Але для іншых дамоў  інфраструктуру трэба абавязкова пашыраць".

Як нам паведамілі ў профільным ведамстве, калі эксперымент апынецца паспяховым, яго распаўсюдзяць і на іншыя гарады-спадарожнікі Мінска.