Кіраўнік дзяржавы падпісаў рашэнне на ахову Дзяржаўнай мяжы

23 Лютага 2020
У пачатку тыдня было прынята і падпісана Кіраўніком дзяржавы адно з найважнейшых рашэнняў года - аб ахове дзяржаўнай мяжы. Калі ўраўноўваць па важнасці для краіны, гэты дакумент не менш значны, чым, напрыклад, гадавы бюджэт. Калі проста, то ён апісвае як, дзе і якімі сіламі Беларусь як суверэнная дзяржава будзе абараняць свае межы і супрацьстаяць трансмежнай злачыннасці - ад сучаснага рабагандлю да трафіку зброі, боепрыпасаў і наркотыкаў.

Рашэнне аб мяжы - зусім не рытуал яшчэ і таму,  што ўтрымоўвае дэталёвы прагноз ключавых рызык і выклікаў,  якія акружаюць  нашу краіну. І рэакцыю на іх. Напрыклад, неспакойны паўднёвы кірунак, канфлікт у Данбасе - у рашэнні прапісана дэмаркацыя, гэта значыць,  уладкаванне мяжы і яе ўзмацненне - плюс адна пагранзастава на чарнігаўскім кірунку. Або яшчэ прыклад. У маі ўшчыльную да заходніх меж падыдуць самыя маштабныя вучэнні НАТА за апошнюю чвэрць стагоддзя. Плюс агульная нервовасць і мілітарызацыі рэгіёна, плюс кантрабандысты, якія ўжо сталі выкарыстоўваць  дроны. Як рэагаваць? Беларусь успамінае добры савецкі вопыт - працу з мясцовым насельніцтвам, добраахвотныя дружыны.  А яшчэ баяздольныя манеўраныя групы. 

Гэта свайго роду спецназ "зялёных фуражак". 6 груп ужо створаныя, дзве  даўкамплектуюць сёлета. Не забыты стары, але эфектыўны сродак абароны. Бо Беларусь нікому не пагражае. Насупраць, наш бязвіз, адкрытасць для балельшчыкаў і гасцей, можна сказаць, узорная. Толькі госці гэтыя павінны быць добрапрыстойнымі і  паважаць наш суверэнітэт.

Прынцып просты: "Непранікальная мяжа, але адкрытая  Беларусь". Вось што аб гэтым сказаў Галоўнакамандуючы, сам у мінулым пагранічнік.