Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапановы ўрада па фінансаванні дарожнай галіны

15 сентября 2014
Кіраўнік дзяржавы сёння прыняў з адпаведным дакладам віцэ-прэм'ера Анатоля Калініна, міністра транспарту і камунікацый Анатоля Сівака і першага намесніка міністра фінансаў Уладзіміра Амарына. Прэзідэнт падкрэсліў, што апошнім часам прывабнасць і значнасць Беларусі ў якасці транзітнага калідора значна ўзрасла, у тым ліку, на фоне знешніх падзей. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў паскорыць мадэрнізацыю асноўных транспартных калідораў, у прыватнасці, другой мінскай кальцавой.

На сустрэчы ў Прэзідэнта было прынята рашэнне дадаткова вылучыць сёлета трыста мільярдаў рублёў на будаўніцтва другой кальцавой аўтадарогі. Яшчэ 52 мільярды рублёў выдаткуюць на ўзвядзенне трасы ў абыход Астраўца. У лістападзе дарожнікі завершаць участак Жлобін - Гомель. Пасля чаго пачнуцца працы на адрэзку Бабруйск - Жлобін.
Рэканструкцыю аўтатрасы М6 - ад Мінска да Гродна выканаюць за кошт фінансаў Сусветнага банка. Ужо ўзгоднена вылучэнне сумы ў 250 мільёнаў долараў.