У Брэсцкай крэпасці Аляксандр Лукашэнка паднёс ў дар жыхарам унікальны экзэмпляр Радзівілаўскай Бібліі

6 сентября 2019

У Брэсце сёння ўрачыста адкрылася сучасная транспартная развязка - Заходні абход. У цырымоніі прыняў удзел Кіраўнік дзяржавы, які прыбыў у горад над Бугам з нагоды 1000-гадовага юбілею. Прэзідэнт пахваліў усіх, хто ствараў развязку. Яна разлічаная на чатырохпалосны рух і не толькі аптымізуе транспартныя патокі, але і стварае новыя магчымасці для транзіту. Да таго ж будаўнікам атрымалася значна сэканоміць сродкі і выканаць усе працы раней за тэрмін. 
Кіраўнік дзяржавы пабываў ужо ў Брэсцкай крэпасці. А на канцэрце ў цэнтры горада ў дар жыхарам паднёс унікальны экзэмпляр Брэсцкай, або так званай Радзівілаўскай Бібліі. Гэтае каштоўнае выданне 1563 года, аддрукаванае ў Брэсце - у першай друкарні на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Ад жыхароў горада Аляксандру Лукашэнку ўручылі памятны падарунак - хрустальную вазу з васількамі, ручной работы.