Кіраўнік дзяржавы адказаў на пытанні журналістаў

24 марта 2014
Прагаласаваў напярэдадні і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўчастку № 1 Вяснянскай выбарчай акругі. Кіраўнік дзяржавы прыехаў на ўчастак разам з малодшым сынам Мікалаем. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з праграмамі кандыдатаў сваёй акругі напярэдадні. Пасля рэгістрацыі зрабіў свой выбар у кабінцы для галасавання, а затым разам сынам Мікалаем Кіраўнік дзяржавы апусціў бюлетэнь ва ўрну перад аб'ектывамі дзясяткаў фота- і тэлекамер.
Затым Прэзідэнт паразмаўляў з журналістамі. Як заўсёды, без купюр Кіраўнік дзяржавы адказаў на пытанні нашых калег. Пракаменціраваў беларускі лідар і адну з самых рэзанансных тэм апошняга часу - сітуацыю ва Украіне і вакол гэтай краіны, а таксама, у якім кірунку могуць развівацца далей беларуска-ўкраінскія адносіны.
Традыцыйна Прэзідэнт закрануў самыя розныя тэмы - палітыку, эканоміку, сацыяльную сферу, а таксама падрыхтоўку да чэмпіянату свету па хакеі, які павінен стаць сапраўдным святам не толькі для беларусаў, але для ўсяго спартыўнага свету.




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя