Кіраўнік дзяржавы пра пасяўную кампанію і ўражанні ад выступлення беларускіх паралімпійцаў у Пхёнчхане

16 марта 2018

Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з журналістамі. Рэпарцёры спыталіся ў Аляксандра Лукашэнкі аб пасяўной кампаніі. Пачаць актыўную сяўбу пакуль не дазваляе надвор'е. У Беларусь вярнуліся халады, вялікі мінус трымаецца ўначы. І ўсё ж, дзе ёсць магчымасць, апрацоўваюць глебу. Ідзе сяўба і падкормка шматгадовай травы. Але большасць гаспадарак у палі выходзіць не спяшаецца – у глебе шмат вільгаці. Тым не менш для масавай сяўбы гатова ўсё: тэхніка, людзі. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што залог добрага ўраджаю - гэта арганізаванасць і дысцыпліна.

Таксама Кіраўнік дзяржавы падзяліўся ўражаннямі ад паспяховых выступленняў нашых паралімпійцаў у Пхёнчхане. Прэзідэнт прызнаўся, што пільна сочыць за трансляцыямі, а калі няма магчымасці - глядзіць у запісе. Нямала добрых слоў былі прысвечаны неймавернай мужнасці, сіле характару і волі нашых спартсменаў. Аляксандр Лукашэнка ўражаны напружанай барацьбой на Паралімпіядзе і задаволены выступленнем беларусаў.