Кіраўнік дзяржавы не задаволены тым, як абараняюцца беларускія межы

27 июля 2016

Кіраўнік дзяржавы не задаволены тым, як абараняюцца беларускія межы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў учора на нарадзе па выніках раптоўнай праверкі дзейнасці Пагранкамітэта.

Яна праходзіла непасрэдна на дзяржаўнай мяжы, доўжылася 2 месяцы і выявіла шэраг сур'ёзных прабелаў у гарантаванні бяспекі. Прэзідэнт не стаў праводзіць разбор палётаў кулуарна, а ініцыяваў прынцыповую і адкрытую гутарку з сілавікамі, якія непасрэдна адказваюць за першы бар'ер для трансгранічнай злачыннасці, з фактамі праверкі на руках.

Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што з улікам транзітнага становішча Беларусі ў Еўропе, узрыванебяспечнай сітуацыі ля нашых меж і актывізацыі тэрарыстаў і экстрэмістаў ахова мяжы становіцца першараднай задачай дзяржавы.