Кіраўнік дзяржавы прызначыў кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў Беларусі ў Кітаі і Грузіі

13 июля 2016

Так, Кірыл Руды ўзначаліў беларускую дыпмісію ў Кітаі. Раней ён займаў пасаду памочніка па эканамічных пытаннях у Адміністрацыі Прэзідэнта. А прадстаўляць інтарэсы нашай краіны ў Грузіі будзе Міхаіл Мятлікаў. Апошнія тры гады ён дапамагаў беларускім і замежным бізнесменам наводзіць масты, калі займаў пасаду кіраўніка Гандлёва-прамысловай палаты. Звяртаючыся да дыпламатаў, Прэзідэнт гаварыў пра неабходнасць актывізаваць супрацоўніцтва з гэтымі краінамі.